Svitanak

107-я ўгодкі абвяшчэння БНР у Рызе

, , , ,
Сёлета латвійскім беларусам вельмі пашанцавала! 107-я ўгодкі абвяшчэння БНР ў Рызе адзначылі ўрачыста і прыгожа - вялікім святочным…

Адышоў у вечнасць Андрыс Вілкс

Адышоў у вечнасць вядомы латвійскі філолаг, бібліограф, шматгадовы дырэктар Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі (LNB) Андрыс Вілкс…

У Рызе беларусы адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

, ,
Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" традыцыйна запрасіла ўсіх неабыякавых да беларускай мовы далучыцца да…

“Ад Ліга – да Купалы”

Упершыню Венспілс святкаваў Купалле тры гады назад, падчас Дзён беларускай культуры, якія ладзіла мясцовая беларуская суполка “Спадчына”. У гэтым годзе Дні беларускай культуры ў Вентспілсе выліліся ў міжнародны міні-фестываль беларускай музыкі і песні. Свята сабрала рэкордную колькасць гледачоў і ўдзельнікаў. 150 гасцей з Беларусі, Латвіі, Эстоніі прыехалі ў горад на узбярэжжы Балтыкі на цяпер ужо […]

Сяргей Сахараў

СЯРГЕЙ САХАРАЎ (1880-1954) Сяргей Сахараў нарадзіўся 17 (29) жніўня 1880 г. у Полацку. Праз год яго бацькі вымушаны былі пераехаць у вёску Банонь, за 12 вёрст ад горада. Неўзабаве памірае бацька. Маці зноў вяртаецца ў Полацк, спадзяючыся там зарабіць на пражыццё. Як сірату хлапчука ўладкоўваюць на поўнае ўтрыманне ў Полацкае духоўнае вучылішча. Потым ён вучыцца ў Віцебскай […]

Нашаму таварыству – дваццаць гадоў

Дваццаць гадоў таму, 27 лістапада 1988 года, на світанку адраджэння латвійскай дзяржаўнасці, у Рызе было заснаванае Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”.Такую сімвалічную назву далі сваёй арганізацыі прадстаўнікі дэмакратычна настроенай беларускай інтэлігенцыі ў надзеі ажывіць паходню беларушчыны, узнятую беларускімі асветнікамі Латвіі яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя. І хоць больш паўстагоддзя аддзяляе “Сьвітанак” (1988 г.) ад “Бацькаўшчыны” […]

Гэты школьны вечар, развітальны…

Па традыцыі, напярэдадні Ліга, у школах Латвіі праводзяцца самыя прыгожыя, самыя сардэчныя, самыя ўзнёслыя – выпускныя вечары. Сабрала сяброў, каб ушанаваць сваіх выпускнікоў, і Рыжская беларуская асноўная школа. Менавіта яны – вучні выпускнога дзевятага класа шчырым прывітаннем і сустракалі гасцей ля ўваходу ў актавую залю. У апошні раз яны і гаспадары школы, і гаспадары свята. […]

З верай у сваю зорку

20.04.05 Дачакаліся. Нарэшце і ў латвійскіх беларусаў зявіўся свой паэт-песеннік. А сведчаннем таго, што наш зямляк з Даўгаўпілса Станіслаў Валодзька называецца ім па-праву, стаў яго аўтарскі кампакт-дыск.  Зразумела, што прэзентацыя альбома адбывалася ў Даўгаўпілсе, горадзе, дзе жыве і працуе Станіслаў. Калі мяркаваць па водгуках, імпрэза атрымалася цудоўная. Віншавалі Станіслава і даўгаўпілскія музыкі і выканаўцы песень, […]

Каляды 2004

2004 год у Латвійскім таварыстве беларускай культуры “Сьвітанак”, як заўсёды, пачаўся з каляднай вечарыны, якую 11 студзеня ўжо 16-ты раз з моманту свайго заснавання ладзілі сьвiтанкаўцы ў Вялiкай залi Асацыяцыi нацыянальна-культурных меньшасцяў Латвii. На гэты раз зала не змагла змясціць усіх жадаючых, а тэатралiзаваныя “Каляды” з “гаспадаром” ды “гаспадыняю” ў “вясковай хаце” атрымалicя надзвычай яскравымi i […]