Svitanak

107-я ўгодкі абвяшчэння БНР у Рызе

, , , ,
Сёлета латвійскім беларусам вельмі пашанцавала! 107-я ўгодкі абвяшчэння БНР ў Рызе адзначылі ўрачыста і прыгожа - вялікім святочным…

Адышоў у вечнасць Андрыс Вілкс

Адышоў у вечнасць вядомы латвійскі філолаг, бібліограф, шматгадовы дырэктар Латвійскай нацыянальнай бібліятэкі (LNB) Андрыс Вілкс…

У Рызе беларусы адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

, ,
Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" традыцыйна запрасіла ўсіх неабыякавых да беларускай мовы далучыцца да…

“Святло мастацкага таленту”

Лета – пара найбагацейшая на разнастайнасць колераў і пахаў, гукаў і ўражанняў, сустрэч і мараў. І вельмі радасна, што ў “вянок” рыжскага лета беларускай кветкай уплялася незабыўная імпрэза ў гонар 70-гадовага юбілею мастачкі Надзеі Ізянёвай, якая адбылася 1 жніўня ў доме-музеі Мэнцэрдорфа.

Таццяна Касуха

19 сакавіка 2020 года пасля цяжкай і працяглай хваробы на 61-м годзе жыцця адышла ў лепшы свет наша шматгадовая сябра Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвiтанак” Таццяна Касуха – шчырая беларуска, журналістка, педагог, перакладчыца, мастацтвазнаўца, шматгадовая аўтар і вядучая беларускай перадачы на ​​Латвійскім радыё 4. Таццяна Касуха нарадзілася ў вёсцы Пухавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў […]

За незалежныя Беларусь і Латвію». 80 гадоў споўнілася беларускаму мастаку з Рыгі Вячку Целешу

25 верасьня 80-гадовы юбілей адзначае адзін з найбольш актыўных і пасьлядоўных рупліўцаў беларушчыны за мяжой Вячка Целеш. Ён аб’яднаў самыя розныя сфэры дзейнасьці на карысьць беларускай справы: мастак, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» і аб’яднаньня беларусаў-мастакоў Балтыі «Маю гонар», арганізатар і дырэктар першай беларускай школы ў Рызе; ён быў у Кансультацыйнай радзе пры […]

Наш самотны і шчымлівы ўспамін

31 ліпеня 2018, 21:00 «Нашто каласкі, калі няма васількоў»Максім Багдановіч Адзін з самых вытанчаных, самых лірычных, самых узнёслых беларускіх паэтаў-класікаў Максім Багдановіч надаў сціплай палявой кветцы васільку-валошцы незвычайную моц, асаблівую прыгажосьць, «генетычную памяць народа». Праз гэтую маленькую сінявокую кроплю душа чалавека часам знясіленага цяжкай працай, апантанага адвечнай прагай здабычы матэрыяльных каштоўнасцяў, усёж такі імкнецца ў […]

Латвійская кнігаўка ў Беларусі

23 лютага 2018, 13:49 З удзячнасцю і высокай павагай узгадваем пра 95-годдзе з дня нараджэння Абала Мірдзы, дачкі Эдуарда — 23.02.1923 года. Доктар філалагічных навук, перакладчыца твораў Якуба Коласа і Уладзіміра Караткевіча (“Чазенія”,1976); даследніца латышска-беларускіх повязяў мела грунтоўны наробак. Вось некаторыя тэмы навуковых пошукаў Мірдзы Абалы: “Беларускі жаўранак у Латвіі”,1972 (пра Янку Купалу); “Райніс і […]

Скарына змог дапамагчы памяць уберагчы

27 снежня 2017, 17:29 У сталіцы Латвіі Рызе святкавалі і 500-годдзе ад нараджэння Францішка Скарыны, і 500-годдзе ад пачатку яго пражскага кнігадрукавання. “Выдатны ўрач і дзеяч беларускай культуры…” –такімі словамі пачынаўся подпіс пад партрэтам полацкага генія, які стварыў латышскі мастак Талывалдзіс Страўтманіс для Музея гісторыі медыцыны імя Паўла Страдыня. Увосень 1976 г. мне дапамаглі сфатаграфаваць […]

У Рызе адначылі 500-годдзе беларускага кнігадруку

2017 год у Беларусі і па за яе межамі шырока адзначаўся як 500-ыя ўгодкі з моманту выдання ў Празе Францыскам Скарынам друкаванай Бібліі на беларускай мове. „500-ГОДНАСЦЬ” –  пад такім дэвізам ладзіліся па ўсяму свету і ў гарадах, пасёлках і вёсках нашай Радзімы шматлікія імпрэзы. Не засталіся ў баку і ад такой даты і сябры Латвійскага таварыства беларускай […]

Беларускія мясціны Даўгаўпілса

24 лістапада 2017, 18:55 Дынабург, Дзвінск, Даўгаўпілс – усё гэта назвы другога па люднасці горада Латвіі на ўсходзе краіны ў гістарычнай вобласці Латгалія. Да мяжы з Беларуссю – 33 кіламетры. Сучасны Даўгаўпілс мае багатую гісторыю – паводле летапісных дадзеных, ён упершыню згадваецца ў 1275 годзе як крыжацкі замак. Цяпер у горадзе пражывае 86 тыс. чалавек розных […]