Svitanak

“Сьвітанку” – 35! У Рызе адзначылі юбілей таварыства

, , , ,
Сапраўдная марозная зіма прыйшла ў Латвію ўжо ў канцы восені. Але гэта не стала перашкодай таму, каб  26 лістапада ў Рызе адбылося…

Імя Скарыны на мапе Рыгі як вынік высілкаў беларускіх суполак і ЛНБ

,
З’яўленне беларусаў у Латвіі, у першую чаргу, ў Латгальскім краі, сягае ў далёкую мінуўшчыну. Аб гэтым сведчаць археалагічныя знаходкі…

Віншаванне ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”

, ,
Шаноўныя сябры Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”! Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе вас…

«Павінна застацца ў расейскай сфэры ўплыву». Як 100 год таму ў Рызе падзялілі Беларусь

У кастрычніку 1920 — сакавіку 1921-га, падчас падрыхтоўкі Рыскага міру, у Беларусі быў шанец на тое, каб стаць цалкам незалежнай дзяржавай. Але была ня меншая небясьпека — канчаткова зьнікнуць з палітычнай мапы сьвету Рыга, 18 сакавіка 1921 году. Палац Чарнагаловых. Вечар, палова на дзявятую мясцовага часу. Вялікая заля палаца запоўнена сьвяточна апранутымі людзьмі. Запрашаюць дэлегацыі, […]

З юбілеем, мастак!

4 верасня 2020 г. адбылося адкрыццё юбілейнай выставы шматгадовага сябра Рады ЛТБК “Сьвітанак”, былога старшыні нашага таварыства Васіля Малышчыца Восень – шчодрая пара не толькі на ўраджай, але і на незвычайную прыгажосць прыроды: залатое лісце, прыцішаныя кветкі. Ідзеш вуліцамі любімага горада, захапляешся, не адводзіш вачэй і сам сабе адзначаеш: добра, што ёсць мастакі, якія могуць […]

90-ыя ўгодкі з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

Быў. Ёсць. Буду. Таму, што заўжды, як пракляты, Жыву бяздоннай трывогай, Таму, што сэрца маё распята За ўсе мільярды двухногіх. Ул. Караткевіч  “Быў. Ёсць. Буду.” – назва літаратурнай выставы, прысвечанай творчасці Уладзіміра Караткевіча, якая была ўрачыста адкрыта ў жніўні гэтага года ў ЛТБК “Сьвітанак”. Патрэбна адзначыць, што 2020 год у Беларусі аб’яўлены годам Уладзіміра Караткевіча […]

“Святло мастацкага таленту”

Лета – пара найбагацейшая на разнастайнасць колераў і пахаў, гукаў і ўражанняў, сустрэч і мараў. І вельмі радасна, што ў “вянок” рыжскага лета беларускай кветкай уплялася незабыўная імпрэза ў гонар 70-гадовага юбілею мастачкі Надзеі Ізянёвай, якая адбылася 1 жніўня ў доме-музеі Мэнцэрдорфа.

Таццяна Касуха

19 сакавіка 2020 года пасля цяжкай і працяглай хваробы на 61-м годзе жыцця адышла ў лепшы свет наша шматгадовая сябра Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвiтанак” Таццяна Касуха – шчырая беларуска, журналістка, педагог, перакладчыца, мастацтвазнаўца, шматгадовая аўтар і вядучая беларускай перадачы на ​​Латвійскім радыё 4. Таццяна Касуха нарадзілася ў вёсцы Пухавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў […]

За незалежныя Беларусь і Латвію». 80 гадоў споўнілася беларускаму мастаку з Рыгі Вячку Целешу

25 верасьня 80-гадовы юбілей адзначае адзін з найбольш актыўных і пасьлядоўных рупліўцаў беларушчыны за мяжой Вячка Целеш. Ён аб’яднаў самыя розныя сфэры дзейнасьці на карысьць беларускай справы: мастак, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» і аб’яднаньня беларусаў-мастакоў Балтыі «Маю гонар», арганізатар і дырэктар першай беларускай школы ў Рызе; ён быў у Кансультацыйнай радзе пры […]

Наш самотны і шчымлівы ўспамін

31 ліпеня 2018, 21:00 «Нашто каласкі, калі няма васількоў»Максім Багдановіч Адзін з самых вытанчаных, самых лірычных, самых узнёслых беларускіх паэтаў-класікаў Максім Багдановіч надаў сціплай палявой кветцы васільку-валошцы незвычайную моц, асаблівую прыгажосьць, «генетычную памяць народа». Праз гэтую маленькую сінявокую кроплю душа чалавека часам знясіленага цяжкай працай, апантанага адвечнай прагай здабычы матэрыяльных каштоўнасцяў, усёж такі імкнецца ў […]

Латвійская кнігаўка ў Беларусі

23 лютага 2018, 13:49 З удзячнасцю і высокай павагай узгадваем пра 95-годдзе з дня нараджэння Абала Мірдзы, дачкі Эдуарда — 23.02.1923 года. Доктар філалагічных навук, перакладчыца твораў Якуба Коласа і Уладзіміра Караткевіча (“Чазенія”,1976); даследніца латышска-беларускіх повязяў мела грунтоўны наробак. Вось некаторыя тэмы навуковых пошукаў Мірдзы Абалы: “Беларускі жаўранак у Латвіі”,1972 (пра Янку Купалу); “Райніс і […]