Запрашэнне на X фестываль дыскусій LAMPA
Беларусы Латвii, Дзень за днём
Шукайце пляцоўку №42! Сёння з'явілася праграма дзясятага фестывалю дыскусій LAMPA, і мы рады запрасіць вас на 10 мерапрыемстваў, прысвечаных…
Літаратурная імпрэза ў “Сьвітанку”
Беларусы Латвii, Дзень за днём, Культура, Летапiс, Літаратурная скарбонка
26 мая 2024 года ў Рызе адбылася чарговая літаратурна-музычная вечарына, арганізаваная Латвійскім таварыствам беларускай культуры…
25 Сакавіка ў Рызе сёлета адсвяткавалі разам з Уладзімірам Арловым
Векапомнае, Дзень за днём, Культура, Літаратурная скарбонка, Наш каляндар
Латвійскае таварыства беларускай культуры "Сьвітанак" традыцыйна запрасіла беларусаў ў Рызе разам адзначыць 106-я ўгодкі Акту 25 Сакавіка.…
Запрашэнне на X фестываль дыскусій LAMPA
Шукайце пляцоўку №42! Сёння з'явілася…
“Імпульсы” беларускай мастачкі Ганны Пэйпіні
27 красавіка 2023 г. у Каміннай зале будынка АНКТЛ імя Іты Казакевіч адбылося адкрыццё выставы беларускай мастачкі Ганны Пэйпіні з паэтычнай назвай “Iмпульсы”. З адкрыццём выставы мастачку віншавалі старшыня Аб’яднання мастакоў беларусаў Балтыі “Маю гонар” Васіль Малышчыц і старшыня Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” Таццяна Казак. Ганна Пэйпіня з’яўляецца сябрам Саюза мастакоў Латвіі і аб’яднання […]
Літаратурная вечарына “Як жыць, дык жыць для Беларусі”
23 красавіка ў будынку Асацяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі адбылася літаратурная вечарына “Як жыць, дык жыць для Беларусі”, прысвечаная памяці сапраўдных беларусаў-літаратараў: Ларысы Геніюш, Леаніда Маракова і Янкі Маўра. Як і заўсёды, гэта была сустрэча аднадумцаў, цікавых людзей, патрыётаў, не абыякавых да Айчыны. Традыцыйна імпрэза распачалася з выканання прысутнымі дзяржаўнага гімна Латвіі “Dievs, svēti Latviju” […]
Шчыра дзякуем Вользе Якубоўскай і Івану Бахціну
Сябры і кіраўніцтва Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” выказваюць шчырую падзяку за дапамогу мастачцы Вользе Якубоўскай і беларускаму мецэнату Івану Бахціну. Як вядома, наша таварыства ўжо амаль 35 гадоў працуе ў Латвіі, і існаванне таварыства заўсёды, яшчэ з савецкіх часоў, грунтавалася выключна на шматгадовай грамадскай працы ягоных сябраў. У адрозненні ад усіх іншых нацыянальных культурных […]
Курсы “Мова Нанова” нарэшце распачаліся і ў Рызе!
У першы дзень красавіка ў Рызе ўпершыню адчынілі свае дзверы курсы “Мова Нанова”. Першыя заняткі адбыліся ў самым сэрцы Старой Рыгі ля Домскай плошчы. “Мова Нанова” – гэта бескаштоўныя курсы беларускай мовы, дзе ёсць магчымасць ўзбагаціць свой слоўнікавы запас, палепшыць веданне граматыкі і наўпрост паразмаўляць па-беларуску. Упершыню такія заняткі адбыліся ў студзені 2014 года ў Менску. […]
105-я ўгодкі абвяшчэння БНР ў Рызе
Cамае галоўнае свята латвійскіх беларусаў – Дзень Волі традыцыйна адзначылі беларусы ў Рызе 25 сакавіка. Вялікая зала ў будынку Асацыяцыі Нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі не змагла на гэты раз змясціць ўсіх, хто лічыць гэтую дату вельмі важнай для ўсіх беларусаў і таму прыйшоў ў Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”. З моманту заснавання таварыства ў далёкім […]
Запрашаем на выставу Вольгі Якубоўскай
Выставу “Малюю наша жыццё” сябра Аб’яднання мастакоў-беларусаў Латвіі “Маю гонар” Вольгі Якубоўскай можна наведаць з 25 сакавіка да 25 красавіка ў будынку Асацыяцыі Нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч па адрасе вул. Слокас 37 ў Рызе. Экспазіцыя размешчаная ў дзвух залах: Вялікай і Каміннай. Урачыстае адкрыццё выставы адбылося 25 сакавіка падчас святкавання 105-х угодкаў […]
Сяброўская сустрэча ў “Сьвітанку” з Міраславам Янковякам.
Ў апошнія дні 2022 года ў Празе, ў Інстытуце славістыкі Акадэміі навук Чэшскай Рэспублікі пабачыла свет кніга “У ценю іншых. Беларуска-латвійскія сувязі ад мінуўшчыны да сучаснасці.” Гэта калектыўная манаграфія пра латвійска-беларускія сувязі, у якой змешчаныя артыкулы 26 даследчыкаў з Беларусі, Латвіі, Чэхіі і Польшчы пад рэдакцыяй Міраслава Янковяка і Кірыла Касцяна. Тэксты ў кнізе прадстаўлены […]
Імпрэза, прысвечаная лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму
У Осла 10 снежня 2022 г., у Міжнародны дзень правоў чалавека, адбылася вельмі важная для беларусаў падзея – урачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе яе атрымалі тры намінанты: заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” беларус Алесь Бяляцкі і дзве праваабарончыя арганізацыіі: украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”. Праваабаронца Алесь Бяляцкі не […]