Entries by

, , ,

Выстава беларускіх мастакоў у Вільні

У старажытнай Вільні, ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча з 12 лістапада 2022 г. і да 15 снежня працуе выстава Аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі “Маю гонар”. На выставе экспануюцца 19 прац жывапісу, графікі ды 3 каляровыя фотаграфічныя працы за аўтарствам дваццаці мастакоў аб’яднання. Гэта працы Васіля Малышчыца, Алены Лаўрыновіч, Вячкі Целеша, Ганны Пэйпіні, Ірыны Трумпель-Сабалеўскай, Надзеі […]

, , , ,

Ноч расстраляных паэтаў ў Рызе

У Рызе неабыякавыя беларусы зладзiлi акцыю «Ноч расстраляных паэтаў». Мерапрыемства адбылося ў цэнтры горада, каля Мемарыяла ахвярам савецкiх рэпрэсiй «Дотык да гiсторыi». Побач з партрэтамі дванаццацi расстраляных паэтаў былi ўскладзеныя кветкi і запаленыя знiчы. Прагучалi вершы М.Чарота, В.Маракова, А.Вольнага, I. Харыка, А.Дудара, Ю.Лявоннага, С.Мурзо, З.Пiваварава, А.Юдэльсона, Т.Кляшторнага, Ю.Таўбiна, М.Кульбака. Да чытання спiса загiнулых ў ноч […]

, , ,

Вечарына памяці Улдыса Бэрзыньша

 22 мая 2022 года беларусы з Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” ў Рызе зладзілі вечарыну памяці выдатнага  латышскага  паэта і перакладчыка Улдыса Бэрзыньша, які з моманту заснавання таварыства быў яго шчырым сябрам але, на жаль, заўчасна пайшоў у лепшы свет год таму 24 сакавіка. Улдыс Бэрзыньш нарадзіўся 17 мая 1944 года ў Рызе. Паэта называюць […]

, ,

Сяржуку Кузняцову – 60

19 лістапада 2021 года адзначае свой 60-гадовы юбілей Сяржук Кузняцоў, адзін з заснавальнікаў Латвійскага таварыства беларускай культуры „Сьвітанак“. Сяржук Кузняцоў быў не толькі першым кіраўніком ЛТБК „Сьвітанак“ – старшынёй Рады таварыства з 1988 года. Калі на Латвійскім радыё – 4 ўпершыню была створаная беларускамоўная праграма „Сьвітанак“, ён стаў першым рэдактарам і вядучым радыёперадачы. З ініцыятывы […]

, ,

«Павінна застацца ў расейскай сфэры ўплыву». Як 100 год таму ў Рызе падзялілі Беларусь

У кастрычніку 1920 — сакавіку 1921-га, падчас падрыхтоўкі Рыскага міру, у Беларусі быў шанец на тое, каб стаць цалкам незалежнай дзяржавай. Але была ня меншая небясьпека — канчаткова зьнікнуць з палітычнай мапы сьвету Рыга, 18 сакавіка 1921 году. Палац Чарнагаловых. Вечар, палова на дзявятую мясцовага часу. Вялікая заля палаца запоўнена сьвяточна апранутымі людзьмі. Запрашаюць дэлегацыі, […]

, , , ,

З юбілеем, мастак!

4 верасня 2020 г. адбылося адкрыццё юбілейнай выставы шматгадовага сябра Рады ЛТБК “Сьвітанак”, былога старшыні нашага таварыства Васіля Малышчыца Восень – шчодрая пара не толькі на ўраджай, але і на незвычайную прыгажосць прыроды: залатое лісце, прыцішаныя кветкі. Ідзеш вуліцамі любімага горада, захапляешся, не адводзіш вачэй і сам сабе адзначаеш: добра, што ёсць мастакі, якія могуць […]

, , , ,

90-ыя ўгодкі з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

Быў. Ёсць. Буду. Таму, што заўжды, як пракляты, Жыву бяздоннай трывогай, Таму, што сэрца маё распята За ўсе мільярды двухногіх. Ул. Караткевіч  “Быў. Ёсць. Буду.” – назва літаратурнай выставы, прысвечанай творчасці Уладзіміра Караткевіча, якая была ўрачыста адкрыта ў жніўні гэтага года ў ЛТБК “Сьвітанак”. Патрэбна адзначыць, што 2020 год у Беларусі аб’яўлены годам Уладзіміра Караткевіча […]

, , , ,

“Святло мастацкага таленту”

Лета – пара найбагацейшая на разнастайнасць колераў і пахаў, гукаў і ўражанняў, сустрэч і мараў. І вельмі радасна, што ў “вянок” рыжскага лета беларускай кветкай уплялася незабыўная імпрэза ў гонар 70-гадовага юбілею мастачкі Надзеі Ізянёвай, якая адбылася 1 жніўня ў доме-музеі Мэнцэрдорфа.

,

Таццяна Касуха

19 сакавіка 2020 года пасля цяжкай і працяглай хваробы на 61-м годзе жыцця адышла ў лепшы свет наша шматгадовая сябра Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвiтанак” Таццяна Касуха – шчырая беларуска, журналістка, педагог, перакладчыца, мастацтвазнаўца, шматгадовая аўтар і вядучая беларускай перадачы на ​​Латвійскім радыё 4. Таццяна Касуха нарадзілася ў вёсцы Пухавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў […]

, , , ,

За незалежныя Беларусь і Латвію». 80 гадоў споўнілася беларускаму мастаку з Рыгі Вячку Целешу

25 верасьня 80-гадовы юбілей адзначае адзін з найбольш актыўных і пасьлядоўных рупліўцаў беларушчыны за мяжой Вячка Целеш. Ён аб’яднаў самыя розныя сфэры дзейнасьці на карысьць беларускай справы: мастак, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» і аб’яднаньня беларусаў-мастакоў Балтыі «Маю гонар», арганізатар і дырэктар першай беларускай школы ў Рызе; ён быў у Кансультацыйнай радзе пры […]