Рада Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” віншуе беларусаў з Міжнародным днём роднай мовы!

Дзень роднай мовы адзначаецца ў свеце 21 лютага. Ён быў абвешчаны UNESCO ў 1999 годзе.

Вольга Якубоўская штогод да Дня роднай мовы малюе новыя творы. Сёлета гэта карціна “Беларуская мова жыве”. Вольга павіншавала беларусаў наступнымі цудоўнымі словамі: “Беларуская мова – гэта тое, што нас аб’ядноўвае і што робіць нас мацнейшымi. Гэта тое, што адрознівае нас ад іншых і робіць свет моў багацейшым і больш разнастайным. Я ведаю шмат людзей, якія адчулі неабходнасць размаўляць на роднай мове толькі пакінуўшы Беларусь. Наша мова гучыць як песня! Песня Радзімы і песня Свабоды! Яна натхняе! Давайце дапамагаць нашай песні гучаць! Няхай наша мова жыве! Беларуская мова – гэта наша моц, наш гонар i наш выбар! Няхай і ў Беларусі і за яе межамі становіцца больш людзей, якія размаўляюць на роднай мове! Жыве Беларусь!

0 replies

Leave a Reply

Want to join the discussion?
Feel free to contribute!

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *