https://www.svitanak.eu/wp-content/uploads/2024/12/pastouka-e1734988940189.jpg742518Svitanakhttp://www.svitanak.eu/wp-content/uploads/2020/09/svitanak-2020-296x300.pngSvitanak2024-12-22 21:38:122024-12-23 23:58:37Віншаванне сябрам ЛТБК “Сьвітанак” ад прэзідэнта Латвіі Эдгара Рынкевіча
Год, які мінае, быў насычаны падзеямі для Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”. Сьвітанкаўскія імпрэзы на працягу года аб’ядноўвалі беларусаў Латвіі і ўсіх, хто цікавіцца нашай культурай.
У лютым мы разам адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. 106-ыя угодкі Акту 25 Сакавіка сёлета мы адсвяткавалі разам з славутым пісьменнікам Уладзімерам Арловым, Беларускай бібліятэкай “Камунікат” і спеваком Раманам Арловым. 100-гадоваму юбілею Васіля Быкава была прысвечаная не толькі традыцыйная дыктоўка на Дзень роднай мовы, але і асобная літаратурная імпрэза з нагоды векавога юбілея нашага сусветна вядомага геніяльнага пісьменніка. Не абмінулі увагай мы і 140-ыя ўгодкі з дня нараджэння Вольгі Сахаравай, беларускай літратаркі міжваеннай Латвіі, жонкі вядомага беларускага дзеяча Сяргея Сахарава. Юбілейная вечарына адбылася з удзелам ўнучкі Нонны Ахметуллаевай, якая з’яўляецца шматгадовым сябрам “Сьвітанка”. З удзелам аўтара Васіля Еўдакімава, госця з Лондана, прайшла прэзентацыя кнігі “Круглая Square”. А ў кастрычніку адбылася мемарыяльная імпрэза “Галасы расстраляных паэтаў”, прысвечаная памяці беларускіх творцаў, загінулых у 1937 годзе. Гэтая вечарына, як і папярэднія, стала напамінам пра важнасць захавання нашай гістарычнай памяці і культурнай спадчыны.
Наперадзе нас чакаюць Каляды – час цудаў і яднання. Мы рады паведаміць, што 11 студзеня 2025 года адбудзецца чарговая Калядная сустрэча. Запрашаем усіх далучыцца да нас, каб разам адзначыць гэтае светлае свята, напоўненае традыцыямі і цеплынёй.
Віншуем Вас са светлымі і радаснымі святамі – Калядамі і Новым годам!
Няхай гэты год прынясе мір, радасць і згоду ў Вашыя дамы. Жадаем Вам і Вашым блізкім здароўя, любові і дабрабыту, а таксама мужнасці, моцы і натхнення, нязгаснага імпэту для поспехаў у нашай агульнай працы на карысць роднай Бацькаўшчыны!