Шукайце пляцоўку №42! Сёння з’явілася праграма дзясятага фестывалю дыскусій LAMPA, і мы рады запрасіць вас на 10 мерапрыемстваў, прысвечаных Беларусі, беларусам і беларускам.

5 і 6 ліпеня ў маляўнічым горадзе Цэсіс пройдзе ўжо знаёмы беларусам фестываль LAMPA. Упершыню на фестывалі будзе працаваць беларуская сцэна ці “Намёт кепскіх суседзяў”. Два дні мы будзем размаўляць пра сённяшню сітуацыю і будучыню Беларусі, пра палітыку, беларускія кнігі і беларускую мову, якая ўпершыню будзе гучаць са сцэны фестывалю.

Тут вы можаце пазнаёміцца з нашай праграмай, а таксама прачытаць пра больш за 300 іншых мерапрыемстваў фестывалю. Дыскусіі на 

нашай пляцоўцы будуць весці вядомыя латвійскія і беларускія журналісты і актывісты, мы чакаем удзельнікаў і ўдзельніц з Латвіі, Літвы, Польшчы, Нямеччыны. Сачыце за інфармацыяй, спіс удзельнікаў яшчэ будзе дапаўняцца.

5 и 6 ліпеня ўсе дарогі вядуць у Цэсіс!

https://festivalslampa.lv/lv/programma/programma?place_ids=332&language_ids=&theme_ids=&applocale=lv&

https://www.google.com/maps/d/viewer?mid=1XLoRJ1OBDwFZg57oD–HoCwytRjwmLA&usp=sharing