Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” запрашае 26 мая 2024 г. наведаць чарговую імпрэзу: літаратурна-музычную вечарыну, якая адбудзецца ў будынку Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч (вул. Слокас, 37, Рыга).

Імпрэза прысвячаецца 100-гадоваму юбілею нашага геніяльнага пісьменніка і аднаго з нацыянальных сымбаляў Беларусі – Васіля Быкава, а таксама 140-м угодкам з дня нараджэння Вольгі Сахаравай, беларускай літаратаркі часоў міжваеннай Латвіі.

У рамках вечарыны адбудзецца прызентацыя кнігі “Круглая Square”, выдадзенай у Кракаве, з удзелам аўтара, госця з Лондана, аднаго з кіраўнікоў беларускай супольнасці ў Вялікабрытаніі Васіля Еўдакімава.

Пачатак афіцыйнай часткі імпрэзы ў 14 гадзін.

Традыцыйна пасля афіцыйнай праграмы плануецца сяброўскі стол у Каміннай зале (накрываем сумесна з 13:30 да 14 гадзін, кошык з прысмакамі прыносім на дабрачыннай аснове).

Чакаем ўсіх, хто неабыякавы да беларускай мовы, літаратуры і мастацтва!