Сябры Латвійскага таварыства беларускай культуры „Сьвітанак” шчыра віншуюць з шасцідзесяцігадовым юбілеем Ганну Ўладзіславаўну Іванэ.
Прозвішча Ганны Іванэ (у дзявоцтве Нябескай) непадзельна звязанае з таварыствам „Сьвітанак” і з Рыжскай Беларускай асноўнай школай. Яна прыйшла на працу ў школу маладзенькай настаўніцай праз год пасля заснавання школы нашым таварыствам, калі адчынiўся другi па лiку клас. І з таго часу ўжо амаль тры дзесяцігоддзі ўсе свае сілы і веды, усю сваю любоў, цеплыню і пяшчоту Ганна Ўладзіславаўна аддае дзецям. Гэтыя тры дзесяцігоддзі свайго жыцця яна, без перабольшвання, аддала беларускай школе, а з 2000 г. на працягу двух дзесяцігоддзяў узначальвала школу. Шчырая і самаадданая беларуска, філолаг беларускай мовы па адукацыі, яна – цудоўны кіраўнік.
Мы ганарымся, што Ганна Ўладзіславаўна Іванэ – добры сябра і дарадчык нашага таварыства, сябра Рады „Сьвітанка” на працягу ўсіх трох дзесяцігоддзяў. Двойчы – у 2003 г. і ў 2014 г. Ганна Іванэ была ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Латвіі за вялікі ўнёсак ў захаванне і развіццё беларускай культуры тут, у Латвіі. Ў 2015 годзе Ганна Іванэ атрымала найвышэйшую ўзнагароду Беларусі – Ордэн Францыска Скарыны.
Мы жадаем Ганне Ўладзіславаўне здароўя, моцы і натхнення, яшчэ шмат дзесяцігоддзяў гэткай жа самаадданай і творчай працы на карысць захавання беларускай мовы і культуры ў Латвіі.
Leave a Reply
Want to join the discussion?Feel free to contribute!