Ганна Іванэ, дырэктар Рыжскай беларускай школы імя Янкі Купалы, ушанавана медалём Францыска Скарыны.
У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі, Ганна Іванэ ўзнагароджана за асабісты ўклад у развіццё адукацыі на беларускай мове, захаванне культурнай спадчыны беларускага народа ў Латвіі. Яна стаяла ля вытокаў школы, якая цяпер – адзіная навучальная ўстанова ў Латвіі з выкладаннем беларускай мовы і літаратуры.
У школе створаны дзіцячы ансамбль “Вавёрачка”, музей, працуюць гурткі. Вучні штогод ездзяць на экскурсіі ў рэгіёны Беларусі.
Сябры Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” шчыра віншуюць нашу вельмі шаноўную Ганну Ўладзіславаўну, шматгадовага сябра Рады таварыства з заслужанай высокай узнагародай і жадаюць надалей здароўя ды поспехаў у яе высакароднай працы!
пра нас
LATVIJAS BALTKRIEVU KULTŪRAS BIEDRĪBA «SVITANAK»
Adrese: Slokas ielā 37, Rīga, LV-1048
talr. (+371) 67613638
mob. talr. (+371) 26842400, (+371) 27022525
E-pasts: svitanak@inbox.lv