22 кастрычніка 2015, 10:06

У прыканцы верасня ў Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта ў Рызе адкрылася выстава ” Балтыя вачамі беларусаў” латвійскай суполкі Аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі “Маю гонар”.

Гэта выстава не была запланавана загадзей, як гэта звычайна робіцца, бо ўсе галерэі, музеі і выставачныя залі складаюць планы за год і нават за два да адкрыцця выставы. Аднак дзякуючы цудоўнаму і спагадліваму дырэктару Акадэмічнай бібліятэкі спадарыні Вэнты Коцэрэ, якая змагла знайсці для беларускіх мастакоў вакенца ў сваім плане, 25 верасня выстава нашага аб’яднання пачала сваю працу ў выставачнай галярэі бібліятэкі. Дарэчы, гэтае ўтульнае месца для сустрэч, прэзентацый і розных выстаў ужо не раз выкарыстоўвалі рыжскія беларусы і беларусы з самой Беларусі. У гэтым заслуга таксама і Беларускага інфармацыйнага цэнтра, які месціцца ў будынку бібліятэкі ды яго кіраўніка Уладзіслава Рэдзькіна.

Свае творы ў тэхніках жывапісу, акварэлі, станкавай графікі, малюнка, баціка, рэльефнай рэзьбы па дрэву паказалі дзесяць мастакоў суполкі . Гэта пейзажы Аліны Літвіненкі, Ганны Пейпіні, Алены Лаўрыновіч, Надзеі Ізенёвай, Галіны Жэлабоўскай, Алены Раманенкі, Ірыны Трумпель-Сабалеўскай і нацюрморты Анатоля Ермаковіча, Вячкі Целеша і Васіля Малышчыца.

Восень заўсёды багата кветкамі і нашыя мастакі атрымлівалі іх, разам з віншаваннямі, ад дырэктара Рыжскай Беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы Ганны Іванэ, старшыні Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” Ірыны Кузьміч і яе маленькай дачушкі Сафійкі.

На адкрыццё выставы сабраліся не толькі мясцовыя беларусы, але і латышы, прадстаўнікі іншых нацыянальных меньшасцяў. Віншаванне мастакам ад пасла Беларусі ў Латвійскай Рэспубліцы спадарыні Марыны Даўгаполавай зачытаў Першы сакратар амбасады Яраслаў Міцкевіч.

Віншавалі беларускіх мастакоў Старшыня Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч, прадстаўнік армянскай дыяспары прафесар Раффі Хараджаннян, старшыня Латвійскага грузінскага таварыства Нугзар Мдзінарышвілі і інш.

Адкрыццё выставы прыпала на пару бабінага лета, на першыя подыхі залатой восені, якая сваімі колерамі ўжо пачала ўпрыгожваць вуліцы, паркі і душы рыжан, ну а беларускі мастакі да гэтых колераў дадалі і фарбы сваіх прац.

Пакуль з гэта выставай будуць знаеміцца жыхары і госці нашай сталіцы, другая экспазіцыя беларускіх мастакоў “Маю гонар”адчыніцца ў кастрычніку ў горадзе Краславе, што знаходзіцца ў Латгальскім рэгіоне непадалёку ад мяжы з Беларуссю.

У наступным годзе аб’яднанне будзе адзначаць свой 25- гадовы юбілей і плануюцца выставы не толькі ў Рызе, але і ў іншых рэгіонах Латвіі. Cелятнія выставы – гэта восеньскія крокі да будучага юбілею, які мы будзем адзначаць у студзені 2016 года.

Старшыня Аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі “Маю гонар” Вячка Целеш

На здымках:

-

Удзельнікаў імпрэзы вітае дырэктар Латвійскай акадэмічнай універсітэтскай бібліятэкі Вэнта Коцэрэ

-
-

Кветкі  мастакам ад старшыні Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” Ірыны Кузьміч 

-

Прывітальнае слова старшыні АНКТЛ імя Іты Казакевіч, прафесара Латвійскай музычнай акадэміі Раффі Хараджаняна


Самы вядомы з беларускіх мастакоў Латвіі хх стагоддзя нарадзiỳся 21 верасня 1902 г. ỳ вёсцы Стрэмкi Пiедруйскай воласцi Краслаỳскага павета ỳ Латвii. У 1922 г. скончыỳ Краслаỳскую латышскую асноỳную школу, а ỳ 1926 г. Даỳгаỳпiлскую Дзяржаỳную Беларускую гiмназiю. У 1926 г. паступiỳ у Латвiйскую акадэмiю мастацтваỳ. З 1928 г. па 1933 г. вучыỳся ỳ майстэрнi дэкаратыỳнага жывапiсу ỳ прафесара Янiса Кугi, а з 1933 г. да 1937 г. – у майстэрнi фiгуральнага жывапiсу ỳ прафесара Гедэрта Элiяса. У 1937 г. Пётра Мiрановiч скончыỳ акадэмiю, дыпломнаю працаю была карцiна “У сялянскай хаце”. Пасля сканчэння акадэмii жыццё мастака было звязана з педагагiчнай дзейнасцю, ён працаваỳ настаỳнiкам малявання, а пазней iнспектарам беларускiх школ, з’яỳляỳся сябрам Таварыства беларускiх настаỳнiкаỳ Латвii. У 1944-1945 г.г. П. Мiрановiч вучыỳся ỳ Венскай акадэмii мастацтваỳ у Аỳстрыi. З 1950 г. мастак з сям’ёй жыỳ у Бруклiне, (Нью-Йорк, ЗША), дзе i памёр 20 снежня 1990 г.

Творчасць мастака ỳ латвiйскi перыяд была прысвечана пейзажам Латгалii, рацэ Даỳгаве, а таксама тэматыцы вясковага жыцця латгальскх беларусаỳ, партрэтам беларускай iнтэлiгенцыi. Пётрам Мiрановiчам быỳ намаляваны абраз Божай Мацi для алтара Пiедруйскага касцёла. На 4-ай мастацкай выставе Фонда культуры Латвii ỳ 1937 г. карцiны П. Мiрановiча “Латгалачка”, “Вяртанне дамоỳ”, “Вандраванне”, “Адлiга” ды “Рака Айвiексте” экспанавалiся разам з працамi вядомых латышскiх мастакоỳ Я.Кугi , Г.Элiяса , В.Пурвiта , Я.Тылберга i iнш.

У амерыканскi перыяд жыцця П.Мiрановiчам было напiсана шмат партрэтаỳ беларускiх эмiгрантаỳ, пейзажаỳ Латгалii, намаляваных па накiдах i фотаздымках, прывезеных мастаком, а таксама карцiна “Беларускiя эмiгранты”, якая экспанавалася на розных амерыканскiх выставах i атрымала вялiкую папулярнасць. Да апошнiх дзён свайго жыцця мастак удзельнiчаỳ у шматлiкiх мастацкiх выставах, чытаỳ лекцыi, пiсаỳ артыкулы пра беларускую культуру i асвету, афармляỳ розныя выставы. У 1964 г. ỳ Нью-Йорку адбылася яго персанальная мастацкая выстава, якую арганiзаваỳ Беларускi Iнстытут Навукi i Мастацтва. На гэтай выставе экспанавалiся 63 працы мастака.

Iмя Пётры Мiрановiча ỳпiсана ỳ гiсторыю асветнiцтва i мастацтва беларускай дыяспары Латвii i Амэрыкi.

Дзвінская_ініцыятыўная_група_па_падрыхтоўцы_Беларускіх_вечароў_у_1922

Злева направа: Пётра Мірановіч, Кастусь АлександровічЯзэп КамаржынскіАлесь Махноўскі

23 студзеня 2009, 19:36


З цікавасцю назіраю за творчасцю нашых беларускіх мастакоў-рыжан. Не так лёгка ў латвійскай сталіцы, якая заўсёды (і не без падставы) славілася колькасцю мастакоў на душу насельніцтва, “зрабіць імя” . Асабліва, “нетутэйшым”, тым больш – жанчынам.

Маё шчырае захапленне – зямлячцы Ганне Пейпіне! Мастачцы, якая прафесійна ўзялася за пендзаль ужо ў сталым узросце, (яе першая персанальная выстава ў Даўгапілсе адбылася, калі Ганне было ўжо за сорак). І за гэты час час Пейпіня здолела вельмі гучна заявіць аб сабе. А заадно паспела выклікаць сапраўдныя дэбаты ў мастацкім асяроддзі – факт сам па сабе паказальны – наконт стылю сваіх карцін, вызначэння плыні, у якой яна працуе.
Пакуль адны сцвярджаюць, што гэта – дадаізм, другія перакананы, што Ганна – кубістка, журналісты далі творчасці нашай зямлячцы сваё вызначэнне.
“Мастачка радасці” , – так пішуць пра нашу зямлячку латвійскія журналісты. Нішу, якую Ганна заняла ў латвійскаім жывапісу – а яна яе такі заняла! – неафіцыйна называюць “радаснай”, таму што, цытую: “работы Пейпіні нясуць моцны энергетычны зарад”.

Першае ўражанне. Цябе асляпляе колер. Аранжавы? Залаты ? Сонечны?
Ён прысутнічае ледзь не на кожнам малюнку, і, здаецца, менавіта гэты колер напаўняе залю святлом.
Уражанне другое. Колер вылучае ці аддае цяплыню. На душы робіцца ўтульней.
Уражанне трэццяе. З кожнага малюнку на цябе глядзяць геаметрычныя фігуры. Ці не за шмат? Цікава: а дзе тут сюжэт? І колькі ж на такі малюнак можна глядзець?
– Спадзяюся, бясконца, – адказвае мне аўтар гэтага мора свету, цеплыні і геаметрыі мастачка Ганна Пейпіня.
– Давайце правядзем эксперымент. Паспрабуйце сканцантравацца і затрымаць позірк на нейкай уяўнай кропцы паміж дзвумя фігурамі. Што вы заўважаеце?

Эксперыменты я люблю. Але не разумею, што яшчэ я магу ўбачыць іншага апрача квадрата, ромба, трохкутніка. Але куды падзецца, і я ўтрапляюся ў карціну. Што і трэба было даказаць: квадрат, ромб, трохкутнік. І раптам…фігуры пашыраюцца, мяняюцца, рухаюцца….
Праціраю вочы і не разумею: ці працягваць эксперымент ці лепш запытацца ў самой Ганны:
– Аптычны падман? Падалося?
– Не толькі вам адной, – задаволена ўсміхаецца Ганна.
Гэта інтрыгуе і прымушае зноў вярнуцца да карціны. Прыглядаюся. Малюнак цяпер падаецца мне зусім іншым… А калі зайсці з іншага боку, а калі зноў паспрабаваць разглядзець яго, а калі….
Здаецца, я пачынаю разумець, чаму гэтая выстава носіць назву “Прастора”. А напярэдадні эксперыменту я толькі наважылася запытацца ў Ганны: Чаму такая назва, якое дачынне маюць да прасторы жоўтыя квадраты, чырвоныя ромбы? І, увогуле, можа яна свае карціны чарціла, а не малявала!?”.
– Прастора, яна – такая розная, – разважае мастачка, – і мяне цікавіць прастора, як духоўная катэгорыя. У сярэдзіне кожнага з нас існуе, жыве свая Прастора: меньшая ці большая. Ад чаго залежыць? Ад душы. Ад таго, што і як тая ўспрыймае. Што прымае, а чаго цураецца. Адна і тая ж рэч, падзея. Для кагосьці – так, мізэр. А для другога…
У кожнага свой позірк на гэты свет, сваё ўспрыманне і адчуванне жыцця, свая прастора, якая належыць толькі яму і ў якой жыве толькі ён. І я хачу зразумець, спасцігнуць яе і перадаць свае выяўленне з дапамогай фарбаў. А што тычыцца формы, то гэта, па сутнасці, справа другарадная.
Вазьміце іконы. Напэўна, заўважалі, які моцны пасыл ідзе ад іх, якая “радость бытия”, і форма тут не мае прынцыповай ролі, а вось стан – мае.
– А колер ? Колер вашых карцін называюць жыццясцвярджальным, можа ў тым і сакрэт, што ў вашай палітры – толькі сакавітыя, яркія фарбы?
– Памыляецца той, хто лічыць, што колеры бываюць жыццёвыя і безжыццёвыя.
Па сутнасці, нават чорна-белая графіка можа быць радаснай. Значыць, справа зусім не ў колеры, а ў унутраннай духоўнасці прасторы. Вось гэта я і спасцігаю, ці дакладней, спрабую спасцігнуць.

Мастачка Ганна Пейпіня вось ужо амаль трыццаць гадоў жыве ў Латвіі. Першыя сур’ёзныя крокі ў вялікі свет мастацтва дзяўчына зрабіла, калі паступіла ў Бабруйскае мастацкае вучылішча, знакамітую мастацкую установу. Навучалася ў эксперыментальнай групе, дзе будучыя мастакі спецыялізаваліся ў такой галіне выяўленчага мастацтва, як роспіс.
Да пераезду ў Рыгу доўгі час жыла ў Краславе, на першым плане быў не жывапіс, была сям’я, Ганна – маці трох цудоўных дзетак.
Захапленне сучасным жывапісам, творчыя пошукі ўласнага “я” прыйшлі да яе значнай пазней. Як і разуменне таго, наколькі складаны хлеб мастака.
Аб яе прафесійных поспехах і росце можна меркаваць па тых шматлікіх выставах, у якіх Ганна Пейпіня бярэ ўдзел.
Двойчы яна разам з латвійскімі мастакамі прадстаўляла мастацтва Латвіі ў сябе на радзіме, у Беларусі, выстаўлялася у Віцебскім музеі Марка Шагала. Ганна – пастаянная ўдзельніца выстаў Аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі “Маю гонар”, сябрам якога яна з’яўляецца. Толькі гэтай вясной у яе адбылося ўжо некалькі выстаў.
Першая, сумесная, “Душы чароўныя парывы”- ладзілася ў прадстаўнічым месцы, Доме Масквы. Рыжанам добра знаёмы гэты культурны цэнтр і выстава ў ім – падзея знакавая. На выставе экспанаваліся працы трох жанчын – скульптара Вікторыі Пельшэ і мастачак Валерыі Шувалавай і Ганны Пэйпіні. Гэта своеасаблівая спроба паказаць жаночы шлях, адлюстраваць жаночы пошук у мастацтве. А ў тым, што ў жанчын-мастакоў ён свой, адметны, Ганна не сумняваецца. І адметнасць гэтая ў першую чаргу заключаецца ў светапоглядзе, у тым, што жанчына пазнае і ўспрымае свет праз любоў. Не блытаць з каханнем, хоць, як гаворыцца, і яму тут ёсць месца.
Потым быў Ганнін вернісаж у галярэі “Нэлія”.

Асобная тэма – персанальная выстава Ганны ў Парыжы, у галерэі Наталі Болдэрэвв Saint-Honore. (Цікавая акалічнасць – галерэя знаходзіцца побач з Луўрам). Тры гады таму знаёмы мастак, калі збіраўся ў Францыю, прыхапіў у паездку здымкі некалькіх Ганніных карцін: а раптам зацікавяцца. Аказалася, не раптам, а зацікавіліся, і Ганна атрымала ад мадам Наталі запрашэнне ў Парыж. А неўзабаве ў галерэі адчынілася яе персанальная выстава. Некалькі работ латвійскай мастачкі Ганны Пейпіні знаходзяцца ў галерэі і ў сённяшні час.

Паездка ў Парыж стала для Ганны і праверкай сіл і творчым экзаменам. З аднаго боку. І прызнаннем – з другога. Прызнанне – для мастака рэч не другарадная, хутчэй наадварот. Менавіта яно дае творчы імпульс і прагу да пошуку. Як лічыць Ганна, яе творчы пошук толькі пачынаецца. І куды ён можа яе прывесці, можна толькі здагадвацца… У Прагу ці Вільню. Мінск ці Варшаву.
А можа ў Лондан – адзін медыцынскі цэнтр зацікавіўся яе творчасцю і прапанаваў змясціць яе карціны ў свой кабінет рэлаксацыі. Англічане лічаць, што вобразы, створаныя Ганнай, могуць дапамагчы вярнуць людзям страчаную душэўную раўнавагу. Больш таго, яны прапанавалі адну з работ зрабіць эмблемай арганізацыі. Яшчэ адна з Ганніных карцін нядаўна адправілася ў Санкт-Петэрбург, у цэнтр вядомага доктара і псіхолага, спецыяліста па арт-тэрапіі Віталя Багдановіча.

А пакуль яе карціны падарожнічаюць, аматары і знаўцы мастацтва дыскутуюць, Ганна працуе. Нядаўна яна пабывала ў Лімбажы – па запрашэнню супрацоўнікаў музея гэтага гарадка ў маі Ганна Пейпіня прымала ўдзел у сумеснай выставе мастакоў аб’яднання “Маю гонар”. А зараз – чарговы, ужо летні, вернісаж у Доме Масквы.
Не сумнявайцеся: Ганніны выставы варта наведваць. Ну хоць дзеля таго, каб даведацца, што новага адчыніла для сябе і ў сабе Ганна, і што ў яе творчасці адчыніцца для нас. І дзеля таго, каб лішні раз пераканацца: ад яе яркіх сакавітых фарбаў на душы становіцца ясней.
” Радасць – гэта норма жыцця. Чым больш радасці ў жыцці, чым радасней людзі – тым яны чалавечней.”
…Я прыгадваю гэтыя словы мастачкі, і лаўлю сябе на жаданні яшчэ раз вярнуцца да яе карцін і паспрабаваць спасцігнуць Ганніну прастору… А калі пашанцуе – зразумець і сваю.

Таццяна Касуха