«Павінна застацца ў расейскай сфэры ўплыву». Як 100 год таму ў Рызе падзялілі Беларусь
У кастрычніку 1920 — сакавіку 1921-га, падчас падрыхтоўкі Рыскага міру, у Беларусі быў шанец на тое, каб стаць цалкам незалежнай дзяржавай. Але была ня меншая небясьпека — канчаткова зьнікнуць з палітычнай мапы сьвету Рыга, 18 сакавіка 1921 году. Палац Чарнагаловых. Вечар, палова на дзявятую мясцовага часу. Вялікая заля палаца запоўнена сьвяточна апранутымі людзьмі. Запрашаюць дэлегацыі, […]