Віншуем Ганну Іванэ з юбілеем!
Сябры Латвійскага таварыства беларускай культуры „Сьвітанак” шчыра віншуюць з пяцідзесяцігадовым юбілеем дырэктара Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы Ганну Ўладзіславаўну Іванэ. Прозвішча Ганны Іванэ (у дзявоцтве Нябескай) непадзельна звязанае з Рыжскай беларускай школай. Яна прыйшла на працу ў школу маладзенькай настаўніцай праз год пасля заснавання школы нашым таварыствам, калі адчынiўся другi па лiку клас. І з таго часу ўжо амаль два дзесяцігоддзі ўсе свае сілы і веды, […]