Entries by

, ,

90-гадовая юбілярка ў таварыстве “Сьвітанак”

16 снежня 2016, 19:58 6 снежня 2016 г. споўнілася 90 гадоў Наталлі Пятроўне Цімаховіч. Н.Цімаховіч нарадзілася ў сям’і латгальскага беларуса, кандытара Пятра Адольфавіча Цімаховіча з мястэчка Піедруя і Кацярыны Канстанцінаўны з Касцюшкевічаў з ваколіц цяпер літоўскай Ігналіны. У 1941 годзе скончыла Рыжскую асноўную школу імя Юрыса Нэйкена. У тым жа годзе, калі пачалася вайна, выехала […]

, , , ,

Карцін святочны феерверк

15 снежня 2016, 10:14  Выставай “Уражанні беларускіх мастакоў у Балтыі” адзначыла свой 25-гадовы юбілей у Рызе вядомая творчая суполка “Маю гонар” На святочным вернісажы выступае кіраўнік суполкі Вячка Целеш (злева) Творчыя почыркі ў супляменнікаў, што стварылі ў 1991 годзе ў Рызе Аб’яднанне мастакоў-беларусаў Балтыі “Маю гонар”, самыя розныя. Аднак усе яны маюць гонар належаць да […]

, , , ,

Адкрылася юбілейная выстава беларускіх мастакоў «Маю гонар»

01 снежня 2016, 10:16 17 лістапада 2016 года, напярэдадні Дня Незалежнасці Латвійскай Рэспублікі, у будынку «Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч» у Рызе адбылося адкрыццё юбілейнай выставы «Уражанні беларускіх мастакоў у Балтыі» Аб’яднання беларускіх мастакоў Балтыі «Маю гонар». На ўрачыстасць прыбылі мастакі і госці з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Швецыі і Беларусі. Аб’яднанне беларускіх […]

, , ,

Мелодыі фарбаў Надзеі Ізянёвай

У яе творчасці знайшлі адлюстраванне краявіды чатырох краін, у тым ліку і роднай Беларусі Маляваць прыроду, далей ад мітусні горада, дзе чуваць толькі натуральныя гукі-мелодыі, дзе разгортваюцца краявіды сада, дрымучага ельніка ці хваёвага бору… Любавацца рачулкаю ў берагах, парослых кустоўем-хмызняком, з нахіленымі дрэвамі… Маляваць хвалістае мара з прыбоем ля скалістага берага… І ўсё гэта – […]

, , , ,

Без мінулага – няма будучынi. Угодкi Акту 25 Сакавiка ў Рызе.

22 сакавіка 2016, 21:55 Наша гісторыя пераканаўча сведчыць, што Беларусь – еўрапейская краіна з багатай і слаўнай мінуўшчынай. Больш за тысячу гадоў налічвае традыцыя беларускай дзяржаўнасці. Беларусь заўсёды была арганічнай часткай агульнаеўрапейскай цывілізацыі. На пачатку ХХ стагоддзя рух нацыянальнага Адраджэння паставіў на парадак дня аднаўленне дзяржаўнасці. 25 сакавіка 1918 года адбылося абвяшчэнне незалежнай Беларускай Народнай […]

, , ,

“Гадоў датыкненні”

02 студзеня 2016, 14:27 Напрыканцы 2015 года, 16 снежня, у памяшканні Рыжскай Думы (Рыжскай ратушы) адбылося адкрыццё выставы, жывапісу і графікі “Гадоў датыкненні” прысвечанай 40-годдзю творчай дзейнасці Вячкі Целеша, вядомага латвійскага мастака-беларуса. Яго запаветная мара стаць мастаком здзейснілася ў 1975 годзе, калі ён скончыў Латвійскую Дзяржаўную Акадэмію мастацтваў. Сёння Вячка Целеш з гонарам зазначае, што […]

, ,

Шчыра віншуем Ганну Іванэ з медалём Францыска Скарыны

Ганна Іванэ, дырэктар Рыжскай беларускай школы імя Янкі Купалы, ушанавана медалём Францыска Скарыны.У адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі, Ганна Іванэ ўзнагароджана за асабісты ўклад у развіццё адукацыі на беларускай мове, захаванне культурнай спадчыны беларускага народа ў Латвіі. Яна стаяла ля вытокаў школы, якая цяпер – адзіная навучальная ўстанова ў Латвіі з выкладаннем беларускай мовы і […]

, , ,

Восеньская палітра мастакоў “Маю гонар”

22 кастрычніка 2015, 10:06 У прыканцы верасня ў Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта ў Рызе адкрылася выстава ” Балтыя вачамі беларусаў” латвійскай суполкі Аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі “Маю гонар”. Гэта выстава не была запланавана загадзей, як гэта звычайна робіцца, бо ўсе галерэі, музеі і выставачныя залі складаюць планы за год і нават за два да адкрыцця выставы. […]

, ,

Беларуская школа ў Рызе адсвяткавала 20-гадовы юбілей

09 лютага 2015, 16:05 17 студзеня 2015 г. Рыжская Беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы ўрачыста адзначыла свой 20-гадовы юбілей. 20 гадоў – гэта многа ці мала для школы? Для чалавека – гэта такі кавалак часу, за які немаўля вырастае ў дарослую асобу. Беларуская школа таксама за гэты час вырасла з маленькага першага беларускага класа […]

, , ,

Прэзентацыя кнігі Улдыса Бэрзыньша “Салаўі крычаць, я па-латышску..

07 чэрвеня 2014, 00:39 24 траўня сёлета ў Доме Асацыацыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч адбылася прэзентацыя кнігі Улдыса Бэрзыньша «Салаўі крычаць, я па-латышску…», перакладзенай на беларускую мову вядомымі паэтамі і перакладчыкамі Алесем Разанавым і Андрэем Гуцавым. Зборнік выбранай паэзіі вядомага латышскага паэта і перакладчыка быў выдадзены ў 2013 г. у выдавецтве “Кнігазбор” […]