Сяржуку Кузняцову – 60
19 лістапада 2021 года адзначае свой 60 – гадовы юбілей Сяржук Кузняцоў, адзін з заснавальнікаў Латвійскага таварыства беларускай культуры „Сьвітанак“. Сяржук Кузняцоў быў не толькі першым кіраўніком ЛТБК „Сьвітанак“ – старшынёй Рады таварыства з 1988 года. Калі на Латвійскім радыё – 4 ўпершыню была створаная беларускамоўная праграма „Сьвітанак“, ён стаў першым рэдактарам і вядучым радыёперадачы. […]